Віншаванне з Днём моладзі і студэнцтва
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём моладзі і студэнцтва.
"Дарагія сябры! Віншую вас са святам, якое з гэтага года афіцыйна аб'яўлена ў Беларусі, - Днём моладзі і студэнцтва. Яно аб'ядноўвае мільёны юных сэрцаў у цудоўным пачуцці ўнутранай свабоды і мэтанакіраванасці. Наперадзе цэлае жыццё і многае трэба паспець", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
"Для рэалізацыі вашых самых амбіцыйных пачынанняў зроблена нямала. Створана моцная сацыяльная дзяржава, якая клапоціцца пра моладзь, падтрымлівае шматдзетныя сем'і, прадастаўляе роўныя правы ў атрыманні адукацыі і медыцынскай дапамогі, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Вы жывяце ў прыгожай і мірнай краіне з багатай гісторыяй, унікальнымі традыцыямі і плеядай нацыянальных герояў".
Прэзідэнт Беларусі таксама выказаў перакананасць: "Аддаючы Айчыне таленты і невычэрпную энергію, вы прадоўжыце слаўны шлях беларусаў, якія падарылі нам прыклад сапраўднай любві да сваёй зямлі і адданасці Радзіме".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў моладзі і студэнцтву ўвайсці ў гісторыю як пакаленне, адказнае за будучыню роднай Беларусі, якое захавала спрадвечныя каштоўнасці і дасягненні мінулага.