Віншаванне з Днём дэсантнікаў і ССА УС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл з прафесійным святам - Днём дэсантнікаў і ССА УС.
"Вось ужо амаль стагоддзе блакітныя берэты надзейна стаяць на варце інтарэсаў Радзімы, сваёй штодзённай ратнай працай пацвярджаючы справядлівасць легендарнага дэвіза "Ніхто, акрамя нас", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў радах ПДВ заўсёды служылі людзі асаблівай загартоўкі, якія ўпісалі нямала слаўных старонак у гераічны летапіс Узброеных Сіл. "І ў бітвах Вялікай Айчыннай вайны, і ў ходзе лакальных канфліктаў - у самых складаных умовах бясстрашныя, непераможныя дэсантнікі з гонарам дабіваліся ўсіх пастаўленых мэт", - канстатаваў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер асабовы склад ССА годна прадаўжае традыцыі ПДВ, зарэкамендаваўшы сябе як надзейную апору інтарэсаў нацыянальнай бяспекі.
"Мужнасць і нязломны характар, узорная вывучка, адданасць Айчыне і любімай справе, несакрушальны баявы дух і стойкасць - вось абавязковыя адметныя рысы ваеннаслужачых сіл спецыяльных аперацый", - звярнуў увагу беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы адрасаваў словы падзякі ветэранам за ўклад у захаванне і прымнажэнне традыцый легендарнай крылатай пяхоты, служба ў якой - занятак для сапраўдных мужчын, выпрабаванне на трываласць і загартоўка на ўсё жыццё.
"Цвёрда ўпэўнены, што вы ніколі не падвядзяце і заўсёды будзеце гарантам бяспекі нашай краіны і спакою грамадзян", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў асабоваму складу, ветэранам ССА, а таксама іх блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба і новых поспехаў у службе на карысць Беларусі.


