Віншаванне з Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый

    Асабоваму складу і ветэранам сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл

    Паважаныя таварышы!

    Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый.

    У самых складаных умовах - і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ў сучасных лакальных канфліктах - дэсантнікі заўсёды паспяхова выконвалі складаныя, цяжка вырашаемыя для іншых войскаў задачы, праяўляючы пры гэтым найвышэйшую баявую вывучку, неверагодныя сілу духу, бясстрашнасць і адвагу.

    Беражліва захоўваючы і з гонарам прадаўжаючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў і пастаянна ўдасканальваючы баявое майстэрства, сілы спецыяльных аперацый сёння надзейна абараняюць інтарэсы дзяржавы, бяспеку і спакой грамадзян. Так павінна быць і ў далейшым.

    Упэўнены, што вы лепшыя з лепшых, эліта арміі і прыклад для моладзі, а для кожнага з вас служба ў радах Узброеных Сіл не толькі прафесія, але справа і сэнс усяго жыцця.

    Віншую са святам ветэранаў, якія беззапаветна адданы Радзіме, дэсантнаму братэрству і вучаць гэтаму падрастаючае пакаленне.

    Дзякую за службу і жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у ратнай працы на карысць Айчыны.

    Аляксандр Лукашэнка