Віншаванне з Днём аўтамабіліста і дарожніка
Работнікам і ветэранам аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі
Дарагія сябры!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём аўтамабіліста і дарожніка.
Беларусы прывыклі ездзіць з камфортам і ганарацца тым фактам, што сучасныя аўтамагістралі з якаснай інфраструктурай з'яўляюцца адной з візітных картак нашай краіны.
За пяцігодку ў рэспубліцы абноўлена 18 тысяч кіламетраў аўтамабільных дарог. Мінск звязаны амаль з усімі абласнымі цэнтрамі хуткімі, надзейнымі трасамі, работа па іх паляпшэнні прадаўжаецца практычна без выхадных і свят. Рамантуюцца масты, пуцеправоды, праектуюцца зручныя транспартныя развязкі, падземныя пешаходныя пераходы. Развіваюцца арганізацыі па перавозцы грузаў і пасажыраў, станцыі тэхабслугоўвання.
Упэўнены, што веды, вопыт айчынных перавозчыкаў і дарожнікаў дадуць магчымасць і ў далейшым паспяхова вырашаць задачы, якія стаяць перад галіной, у тым ліку па пошуку новых лагістычных рашэнняў.
Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў.
Аляксандр Лукашэнка
