Віншаванне з Днём аўтамабіліста і дарожніка
Работнікам і ветэранам аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём аўтамабіліста і дарожніка.
Беларусь заўсёды славілася сваімі дарогамі: сучаснымі, зручнымі і якаснымі. Мы прывыклі да бесперабойнай работы транспарту і добраўпарадкаванай прыдарожнай інфраструктуры. Без гэтага ўжо немагчыма ўявіць сабе штодзённае жыццё нашых людзей і далейшае развіццё гарадоў і рэгіёнаў.
Дасягнутае з'яўляецца вынікам пастаяннай працы шматтысячнага калектыву работнікаў аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі - прафесіяналаў, якія забяспечваюць своечасовую дастаўку пасажыраў і грузаў, кругласутачную работу дарожных службаў.
Дзяржава ўдзяляе сферы аўтамабільных перавозак самую пільную ўвагу: будуюцца і падтрымліваюцца ў належным выглядзе рэспубліканскія магістралі і мясцовыя дарогі, укараняюцца перадавыя тэхналогіі па рамонце мастоў і пуцеправодаў.
Перакананы, што і ў далейшым вашы веды, вопыт і адказнасць дадуць магчымасць паспяхова вырашаць маштабныя задачы, якія стаяць перад транспартным комплексам.
У гэты святочны дзень жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, новых дасягненняў і мірнага неба над галавой.
Аляксандр Лукашэнка