Віншаванне са 100-годдзем з дня ўтварэння пракуратуры Беларусі

    Работнікам і ветэранам органаў пракуратуры

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас з юбілеем - 100-годдзем з дня ўтварэння пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

    Гісторыя станаўлення органаў пракуратуры - гэта штодзённая, карпатлівая работа многіх пакаленняў супрацоўнікаў па фарміраванні прававых устояў дзяржавы і грамадства, стварэнні надзейнага шчыта па процідзеянні злачыннасці, экстрэмісцкім праявам і карупцыі. Захоўваючы і прымнажаючы традыцыі папярэднікаў, пракуратура Беларусі заслужыла належны аўтарытэт, з'яўляецца трывалай апорай народа ў забеспячэнні вяршэнства права ва ўсіх сферах жыцця грамадства, нацыянальнай бяспекі, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу.

    Асаблівае значэнне мае праводзімая маштабная работа па ўстанаўленні месцаў і акалічнасцей генацыду беларускага і іншых народаў СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вынікі гэтай дзейнасці павінны паставіць надзейную заслону любым спробам адраджэння радыкальных ідэалогій у грамадстве.

    Перакананы, што кожны з вас разумее: сёння вельмі важна захаваць самае каштоўнае, што ёсць у нашай краіне, - мір, спакой і стабільнасць. Выконваючы каардынуючую функцыю і своечасова рэагуючы на новыя выклікі і пагрозы, менавіта вы павінны быць у авангардзе вырашэння лёсавызначальных задач для будучага нашай дзяржавы.

    Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, мірнага неба над галавой і новых прафесійных здзяйсненняў на карысць Рэспублікі Беларусь.

    Аляксандр Лукашэнка