Віншаванне работнікам і ветэранам гандлёвай сферы з прафесійным святам

    Работнікам і ветэранам гандлёвай сферы Рэспублікі Беларусь

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з прафесійным святам.

    Гандлёвая сфера народнай гаспадаркі дынамічна развіваецца нават у няпростых эканамічных умовах. Дзякуючы вашай рабоце павялічваецца доля айчынных тавараў на паліцах магазінаў, развіваецца інфраструктура, расце рознічны тавараабарот, укараняюцца лічбавыя тэхналогіі, новыя формы і метады абслугоўвання насельніцтва. Гэта непасрэдна ўплывае на ўзровень жыцця кожнага беларуса і ўмацоўвае меркаванне шматлікіх турыстаў аб нашай рэспубліцы як аб краіне ветлівай, прыгожай, зручнай для жыцця і вельмі гасціннай.

    Як заўсёды, за высокімі дасягненнямі стаяць канкрэтныя людзі. Неацэнны практычны вопыт і прафесійны багаж ветэранаў гандлёвай сферы, якія заклалі традыцыі для маладога пакалення.

    Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце добрасумленна працаваць, удасканальваць кампетэнцыі, узнімаць прэстыж прафесіі, эфектыўна спраўляцца з усімі задачамі, якія стаяць перад вамі.

    Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой. Няхай поспех спадарожнічае ўсім вашым добрым пачынанням і новым ідэям на карысць роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка