Віншаванне работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК
Работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
Дарагія сябры!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам.
Стваральная любоў да роднай зямлі і павага да нялёгкай сялянскай працы заўсёды былі фундаментальнымі каштоўнасцямі беларускага народа. Менавіта гэтыя традыцыі шмат у чым вызначылі наш лёс, дапамаглі пабудаваць моцную незалежную дзяржаву.
Сёлета ў Беларусі, нягледзячы на санкцыйны націск і прыродныя катаклізмы, сабраны дастойны ўраджай. І гэта новая перамога больш як дзвюх соцень тысяч сціплых, працавітых вяскоўцаў - велізарны ўклад у харчовую бяспеку краіны.
Аграпрамысловы комплекс рэспублікі паспяхова і стабільна развіваецца. Укараненне перадавых тэхналогій земляробства і жывёлагадоўлі, мадэрнізацыя перапрацоўчых прадпрыемстваў, пастаянная работа вучоных па паляпшэнні насеннага і племяннога фонду адкрываюць шырокія магчымасці для будучых дасягненняў.
Перакананы, што і ў далейшым айчынныя аграрыі выканаюць усе важнейшыя задачы, прадаўжаючы прымнажаць вытворчы і экспартны патэнцыял галіны.
У гэты святочны дзень шчыра жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, выдатнага настрою, заўсёды добрага надвор'я і стабільна высокіх ураджаяў.
Аляксандр Лукашэнка