Віншаванне работнікам і ветэранам лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам.

    "Наша краіна славіцца сваёй прыроднай разнастайнасцю: паўнаводнымі рэкамі і азёрамі, унікальнымі балотамі, рэліктавымі запаведнымі куткамі, а таксама лясамі, якія займаюць амаль 40 працэнтаў яе тэрыторыі. Захаванне і прымнажэнне ўсіх гэтых багаццяў - адна з ключавых задач, якія стаяць сёння перад дзяржавай", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што рацыянальнае выкарыстанне і планамернае аднаўленне рэсурсаў, стварэнне сучасных дрэваапрацоўчых магутнасцей вывела лясны комплекс у драйверы росту эканомікі Беларусі. У гэтай важнай галіне сёння задзейнічаны больш за 70 тыс. чалавек - адданых сваёй справе прафесіяналаў.

    "Дзякуючы вашай штодзённай карпатлівай працы, укараненню перадавых тэхналогій, селекцыйнай рабоце гадавальнікаў і спецыялізаваных цяплічных комплексаў Беларусь і ў далейшым будзе цудоўнай, працвітаючай краінай з багацейшай прыродай", - выказаў перакананне Прэзідэнт.