Віншаванне работнікам і ветэранам органаў дзяржаўнай статыстыкі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай статыстыкі з прафесійным святам.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу больш як ста гадоў работнікі органаў статыстыкі захоўваюць нацыянальны фундамент гэтай навукі. Яны ствараюць лічбавую спадчыну краіны, актыўна ўкараняюць перадавую метадалогію і сучасныя IT-рашэнні.

    "Сёння айчынная статыстыка выйшла на прынцыпова новы ўзровень, зрабіўшы ўпэўнены крок за рамкі сталай статыстычнай сістэмы, - гаворыцца ў віншаванні. - Вам даверана найважнейшая місія - фарміраванне інстытута кіравання дзяржаўнымі данымі. Вынікам такой работы павінна стаць істотнае скарачэнне нагрузкі на бізнес, грамадзян і бюджэт".

    "За кожнай лічбай стаіць карпатлівая праца з'яднанай каманды прафесіяналаў-аднадумцаў, якая верная традыцыям ветэранаў і натхняе таленавітую, патрыятычную моладзь. Дзякуючы вашай кампетэнтнасці і адданасці справе мы маем надзейны базіс, на якім грунтуюцца дзяржаўныя прагнозы, прымаюцца вывераныя кіраўніцкія рашэнні і пішацца аб'ектыўны летапіс развіцця нашай рэспублікі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім работнікам органаў статыстыкі моцнага здароўя, дабрабыту, міру і поспехаў у імя працвітання роднай Беларусі.