Віншаванне работнікам і ветэранам падатковых органаў Беларусі
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам.
Зладжаная і эфектыўная работа падатковай службы - не толькі ўстойлівае напаўненне бюджэтаў усіх узроўняў. Гэта ў першую чаргу магчымасць рэалізацыі прыярытэтных праектаў дзяржавы па важных напрамках, павелічэнне дабрабыту жыхароў Беларусі, выхаванне ў людзей пачуцця адказнасці за сучаснасць і будучыню сваёй краіны.
Дзякуючы ўкараненню лічбавых сэрвісаў і перадавога вопыту падатковае адміністраванне з году ў год становіцца больш эфектыўным, зразумелым і зручным як для фізічных асоб, так і для бізнесу.
Упэўнены, высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць, прынцыповасць, добрасумленнасць будуць і ў далейшым садзейнічаць паспяховаму выкананню няпростых задач, ускладзеных на ведамства. Жадаю вам з'яднанасці і поспехаў у дасягненні мэт. Моцнага ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту ў вашых дамах і сем'ях.
Аляксандр Лукашэнка