Віншаванне работнікам і ветэранам Міністэрства спорту і турызму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Міністэрства спорту і турызму з 30-годдзем з дня яго ўтварэння.

    "Умацаванне здароўя народа, развіццё спорту вышэйшых дасягненняў і масавага фізкультурнага руху - прыярытэтныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі, рэалізацыя якіх з'яўляецца першачарговай задачай міністэрства", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сфарміраваная сістэма падрыхтоўкі спартсменаў дае магчымасць беларускім атлетам дабівацца яркіх перамог на буйнейшых міжнародных турнірах і алімпіядах. "Гэтыя дасягненні - гонар нацыі і сведчанне сілы духу беларусаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ветэранам - усім, хто нястомна працаваў і працуе на славу беларускага спорту, захоўваючы і прымнажаючы яго пераможныя традыцыі.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў работнікам і ветэранам Мінспорту і турызму здароўя, міру і новых здзяйсненняў у імя працвітання Радзімы.