Віншаванне работнікам і ветэранам канцэрна "Беллеспаперапрам"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў канцэрна "Беллеспаперапрам" з 30-годдзем з дня заснавання аб'яднання.

    "Цэлюлозна-папяровая і дрэваапрацоўчая прамысловасць - адна з важнейшых галін нашай эканомікі. Беларусь багата на каштоўны аднаўляльны рэсурс - лес, выкарыстоўваць які неабходна беражліва, комплексна і рацыянальна", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за гады незалежнасці ў рэспубліцы былі мадэрнізаваны практычна ўсе прадпрыемствы канцэрна, пабудаваны абсалютна новыя вытворчасці, створаны тысячы высокапрадукцыйных рабочых месцаў у розных рэгіёнах. І сёння прадукцыя прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама" запатрабавана ў дзясятках краін свету.

    "Упэўнены, дзякуючы працавітасці і вопыту спецыялістаў у гэту пяцігодку ў дрэваапрацоўчай галіны ёсць усе магчымасці, каб стаць драйверам росту ў прамысловым сектары", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.