Віншаванне работнікам і ветэранам Дэпартамента аховы МУС

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам і ветэранам Дэпартамента аховы МУС з 70-годдзем з дня ўтварэння гэтай структуры.

    "Усе гэтыя гады супрацоўнікі ведамства, знаходзячыся на перадавых рубяжах барацьбы са злачыннасцю і замахамі на прыватную ўласнасць і дзяржаўную маёмасць, у любых умовах паспяхова, эфектыўна і правільна вырашаюць задачы па ахове грамадскага парадку і абароне грамадзян. Заслужана карыстаюцца даверам людзей і ўносяць свой дастойны ўклад у забеспячэнне стабільнасці і спакою ў нашым грамадстве", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС, дэманструючы прыклады доблесці, мужнасці і сапраўднага патрыятызму, імкнуцца ісці ў нагу з часам, актыўна выкарыстоўваючы ў сваёй дзейнасці найноўшыя тэхналогіі і пастаянна ўдасканальваючы прафесійныя навыкі. "Упэўнены, што так будзе і далей", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка падзякаваў асабоваму складу і ветэранам Дэпартамента аховы МУС за бездакорную службу, самаадданасць і вернасць прысязе, а таксама пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, дабра і міру.