Віншаванне работнікам і ветэранам Беларускай чыгункі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Беларускай чыгункі са 160-годдзем з дня яе заснавання.
"Кожны год больш як паўтаравекавой гісторыі - гэта слаўны летапіс стварэння айчыннай стальной магістралі, якая сёння з'яўляецца важнейшай транспартнай артэрыяй і адным з самых пазнаваемых брэндаў нашай краіны, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы зладжанай рабоце шматтысячнага калектыву "Беларуская чыгунка" мае рэпутацыю надзейнага і пунктуальнага перавозчыка пасажыраў і грузаў як у рэспубліцы, так і за яе межамі. Беражліва захоўваючы традыцыі і ўкараняючы сучасныя тэхналогіі, кампанія ўпэўнена рухаецца наперад, пастаянна павышаючы якасць прадастаўляемых паслуг".
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што БЧ і ў далейшым будзе лакаматывам транспартнай галіны і выканае ўсе пастаўленыя задачы па мадэрнізацыі і інавацыйным развіцці.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам Беларускай чыгункі здароўя, міру і шчасця, упэўненасці ў заўтрашнім дні і далейшых працоўных поспехаў на карысць роднай краіны.