Віншаванне работнікам і ветэранам аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі з прафесійным святам.

    "Кожны дзень вы выконваеце важную і адказную работу: будуеце сучасныя магістралі і масты, займаецеся рамонтам на станцыях тэхнічнага абслугоўвання, забяспечваеце бяспечную перавозку пасажыраў і своечасовую дастаўку грузаў, ствараеце новыя лагістычныя ланцужкі і маршруты, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы вам дарогі Беларусі славяцца як якасныя і бяспечныя, а дарожная гаспадарка і аўтамабільны транспарт стабільна развіваюцца".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што глыбокія веды, высокі прафесіяналізм і ўменне ўдзяляць прыярытэтную ўвагу пытанням удасканалення інфраструктуры, павышэнню надзейнасці і даступнасці паслуг, павелічэнню аб'ёмаў перавозак дапамогуць работнікам аўтатранспарту і дарожнай гаспадаркі і далей паспяхова вырашаць маштабныя дзяржаўныя задачы, якія стаяць перад транспартным комплексам нашай краіны.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам аўтатранспарту і дарожнай гаспадаркі, а таксама іх родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту і шчаслівых дарог.