Віншаванне работнікам і ветэранам аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі

    Работнікам і ветэранам аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі

    Дарагія сябры!

    Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

    Аўтамабільны транспарт і дарожная гаспадарка - адны з важнейшых сфер нацыянальнай эканомікі, якія дынамічна развіваюцца.

    Своечасовая і надзейная дастаўка пасажыраў і грузаў унутры краіны і за яе межы - ваша штодзённая задача. І ад таго, наколькі дакладна яна выконваецца, залежаць мабільнасць насельніцтва і стабільная работа тысяч прадпрыемстваў.

    З улікам абстаноўкі, якая складваецца ў свеце, цяпер ад вас патрабуюцца асаблівыя адказнасць, кампетэнтнасць, гібкасць у лагістыцы. І вы спраўляецеся з усімі выклікамі, нарошчваючы канкурэнтаздольнасць і павышаючы якасць сваіх паслуг.

    Упэўнены, што значны патэнцыял галіны дасць магчымасць і ў далейшым паспяхова дасягаць пастаўленых сацыяльна-эканамічных мэт і рэалізоўваць усе праекты ў развіцці дарожнай інфраструктуры Беларусі.

    У гэты святочны дзень шчыра жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка