Віншаванне работнікам хімічнай і нафтахімічнай галіны

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў хімічнай і нафтахімічнай галіны з 25-годдзем з дня ўтварэння Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.

    Прэзідэнт звярнуў увагу, што на працягу гэтых гадоў, вырабляючы шырокі спектр прадукцыі, запатрабаванай ва ўсім свеце, працоўныя калектывы прадпрыемстваў канцэрна ствараюць трывалы фундамент для развіцця эканомікі краіны, уносяць значны ўклад ва ўмацаванне яе энергетычнай бяспекі.

    "Мы перажываем няпросты час. Аднак упэўнены, што кожны з вас успрымае гэта як дадатковыя магчымасці для тэхналагічнай мадэрнізацыі, асваення новых рынкаў і ўмацавання інтэграцыйных сувязей з партнёрамі, а аб'яднальная роля канцэрна будзе і ў далейшым садзейнічаць развіццю хімічнай і нафтахімічнай галіны", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім прадстаўнікам гэтай сферы дзейнасці моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных поспехаў.