Віншаванне работнікам дзяржаўных органаў і арганізацый сістэмы сацабароны

    Работнікам і ветэранам дзяржаўных органаў і арганізацый сістэмы сацыяльнай абароны

    Дарагія сябры!

    Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны.

    Беларусь - сацыяльная дзяржава. У нашай краіне выбудавана дакладная і вывераная сістэма падтрымкі грамадзян у любых жыццёвых сітуацыях. Мы ганарымся, што стварылі і працягваем фарміраваць надзейны фундамент дабрабыту беларусаў.

    Галоўны здабытак сацыяльнай сферы - гэта, вядома, вы - сапраўдныя прафесіяналы не толькі па абавязку службы, але і па закліку сэрца. Дапамагчы ўсім і зразумець кожнага - найскладанейшая задача, якая патрабуе невычэрпнай энергіі, цярпенні і міласэрнасці, якую вы штодзённа паспяхова вырашаеце. Дзякуючы вашаму клопату людзі не адчуваюць сябе адзінокімі, пераадольваюць няпростыя абставіны, упэўнены ў тым, што справядлівасць заўсёды перамагае.

    Ад душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і далейшых поспехаў у рабоце.

    Няхай добрыя справы знаходзяць водгук у тых, каму яны неабходны, і вяртаюцца сто разоў у ваша жыццё, несучы святло, радасць і душэўную цеплыню.

    Аляксандр Лукашэнка