Віншаванне работнікам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі з 30-годдзем з дня ўтварэння гэтай установы.

    "За гады незалежнасці нашай краіны ўвесь свет пераканаўся: тое, што зроблена ў Беларусі, - прадукцыя са знакам якасці. Мы па праву ганарымся высокімі стандартамі ў розных галінах эканомікі, лічым іх сваім брэндам. І ў гэтым вялікая ваша заслуга", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт звярнуў увагу, што дзякуючы эфектыўнай сістэме нагляду, экспертызы, лабараторый і сертыфікацыі айчынны рынак надзейна абаронены ад небяспечных тавараў і паслуг. А створаная айчынная эталонная база, якая гарантуе дакладнасць вымярэнняў ва ўсіх галінах, з'яўляецца сапраўдным нацыянальным здабыткам.

    "Упэўнены, што і ў далейшым вялікі і дружны калектыў Дзяржстандарту будзе накіроўваць свае сілы на вырашэнне задач па абароне правоў спажыўцоў, гарманізацыю айчынных стандартаў з міжнароднымі, умацаванне і развіццё агульнай нарматыўнай прасторы Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза і іншых дружалюбных аб'яднанняў", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам Дзяржстандарту моцнага здароўя, шчасця і новых поспехаў на карысць краіны і беларускага народа.