Віншаванне работнікам фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці з прафесійным святам.

    "Дзякуючы вашаму высокаму прафесіяналізму, плённаму супрацоўніцтву з навуковымі арганізацыямі і падтрымцы дзяржавы беларускія прамысловыя фармацэўтыка і мікрабіялогія за апошнія гады зрабілі значны крок наперад, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Пастаянна растуць аб'ёмы вытворчасці айчынных лякарстваў і прафілактычных сродкаў, якія адпавядаюць сусветным стандартам якасці. Паспяхова вырашаюцца важныя задачы па распрацоўцы ўласных унікальных тэхналогій і павелічэнні экспарту прадукцыі".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што развітая тэхнічная база і інтэлектуальны патэнцыял працоўных калектываў дадуць магчымасць галіне ўжо ў бліжэйшай перспектыве стаць адным з вядучых сектараў эканомікі краіны.

    Прэзідэнт падзякаваў за добрасумленную працу і пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых дасягненняў і здзяйсненняў на карысць беларускага народа.