Віншаванне работнікам дыпламатычнай службы з прафесійным святам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дыпламатычнай службы з прафесійным святам.
"У бягучай сітуацыі, калі асноватворныя прынцыпы міжнародных адносін, бяспека і стабільнасць у свеце і рэгіёне зведваюць сур'ёзныя выпрабаванні, перад беларускай дыпламатыяй стаяць няпростыя задачы па забеспячэнні суверэннай будучыні Рэспублікі Беларусь, фарміраванні спрыяльных знешніх фактараў устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і ўмацавання дабрабыту народа", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на тым, што ў аснове дзейнасці па пашырэнні супрацоўніцтва Беларусі з саюзнікамі і партнёрамі за мяжой, нарошчванні ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязей, прадстаўленні дзяржаўных інтарэсаў у міжнародных арганізацыях павінны ляжаць адданасць Радзіме і патрыятызм, высокі прафесіяналізм і максімальная самааддача.
"Упэўнены, што беларускія дыпламаты і ў далейшым будуць самааддана працаваць у інтарэсах умацавання незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, рабіць усё магчымае для ўзмацнення пазіцый і аўтарытэту нашай краіны на сусветнай арэне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам дыпламатычнай службы моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у служэнні Айчыне.