Віншаванне Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з моманту абвяшчэння незалежнасці Зімбабвэ няўхільна ідзе па шляху пабудовы моцнай і суверэннай дзяржавы і паспяхова процістаіць выклікам сучаснасці.

    "У гэты святочны дзень з задавальненнем адзначаю плённую сумесную працу Беларусі і Зімбабвэ па рэалізацыі першачарговых праектаў у галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці і двухбаковым гандлі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатова і ў далейшым пашыраць партнёрскія адносіны з Зімбабвэ ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.