Віншаванне Прэзідэнту Венгрыі Янашу Адэру

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Янаша Адэра з нацыянальным святам - Днём Святога Іштвана.

    "Дзякуючы працяглай гісторыі ўзаемаразумення і дружалюбных сувязей паміж нашымі народамі, аднолькавым каштоўнасцям і стаўленню да сучасных праблем Мінск і Будапешт могуць паспяхова пераадолець часовыя цяжкасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на выкананне ўсіх дасягнутых дамоўленасцей у сферах гандлю, інвестыцый, адукацыі і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта будзе яркім пацвярджэннем сапраўдных партнёрскіх адносін дзвюх краін і дазволіць стварыць новыя карысныя магчымасці для работы, адпачынку і развіцця беларусаў і венграў.