Віншаванне Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з днём нараджэння.

    "Узбекскі народ і міжнародная супольнасць высока цэняць Вас як мудрага палітыка і патрыёта сваёй краіны, а праводзімыя Вамі маштабныя дзяржаўныя пераўтварэнні, нацэленыя на паступальнае развіццё дружалюбнага Узбекістана, знаходзяць шырокі пазітыўны водгук", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што даражыць узаемаразуменнем і даверам, якія ўстанавіліся паміж двума лідарамі. "Упэўнены, Вашы вопыт, энергія і сілы будуць і ў далейшым накіраваны на ўмацаванне саюзніцкіх адносін Мінска і Ташкента, пашырэнне плённых гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязей", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Шаўкату Мірзіёеву добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і ажыццяўлення ўсяго задуманага.