Віншаванне Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з днём нараджэння.
"Вашы высокі прафесіяналізм і талент кіраўніка, самаадданае служэнне свайму народу па праву прынеслі вам пашану і прызнанне на радзіме і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пры асабістым удзеле Шаўката Мірзіёева беларуска-ўзбекскае супрацоўніцтва, заснаванае на трывалых традыцыях дружбы і ўзаемаразумення, набыло якасна новы характар. "Усё больш змястоўным і дынамічным становіцца дыялог паміж нашымі дзяржавамі на ўсіх узроўнях, паспяхова рэалізуюцца маштабныя сумесныя праекты ў эканамічнай галіне, прыкметна актывізаваліся кантакты ў навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых сферах", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў узбекскаму калегу моцнага здароўя, дабра і нязменных перамог у кожным пачынанні.