Віншаванне Прэзідэнту Уганды Ёверы Мусевені
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Уганды Ёверы Мусевені з Днём Незалежнасці.
"Абвяшчэнне самастойнага палітычнага курсу ў 1962 годзе стала пачаткам новага этапу ў гісторыі вашай краіны, адкрыла магчымасці для яе ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, - гаворыцца ў віншаванні. - Палітыка Уганды грунтуецца на блізкіх беларусам прынцыпах самавызначэння народаў, мірнага суіснавання, павагі, неўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, захавання традыцыйных каштоўнасцей і культуры".
Беларусь, як падкрэсліў Прэзідэнт, лічыць Уганду сваім перспектыўным партнёрам ва Усходняй Афрыцы. "Мы маем значны патэнцыял для павышэння ўзроўню двухбаковых кантактаў і дынамікі супрацоўніцтва", - звярнуў увагу беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ёверы Мусевені добрага здароўя, аптымізму і новых поспехаў у вырашэнні дзяржаўных задач, а ўсім жыхарам Уганды - міру і згоды.