Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Сердару Бердымухамедаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з днём нараджэння.

    "Шчыра жадаю, каб Ваша плённая дзяржаўная дзейнасць і ў далейшым садзейнічала прагрэсу і працвітанню дружалюбнага Туркменістана. Моцнага здароўя і дабрабыту Вам, Вашым родным і блізкім", - гаворыцца ў віншаванні.