Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Сердару Бердымухамедаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з Днём Незалежнасці.

    "Выказваю перакананасць у тым, што, умацоўваючы адносіны дружбы і канструктыўнага супрацоўніцтва, мы зможам адкрыць новыя перспектывы для пашырэння ўзаемадзеяння паміж Мінскам і Ашхабадам у розных галінах", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сердару Бердымухамедаву добрага здароўя, дабрабыту і ажыццяўлення ўсіх планаў, а народу Туркменістана - міру і працвітання.