Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам - Міжнародным днём нейтралітэту.
"Кіруючыся гэтым прынцыпам, Туркменістан уносіць важкі ўклад у забеспячэнне міжнароднай стабільнасці і бяспекі, з'яўляецца прыкладам міралюбнасці і добрасуседства", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць: "Гістарычна складзеныя дружалюбныя адносіны паміж Мінскам і Ашхабадам паслужаць надзейным фундаментам для развіцця канструктыўнага палітычнага дыялогу, актывізацыі эканамічных і гуманітарных кантактаў".
Прэзідэнт пацвердзіў гатоўнасць Рэспублікі Беларусь да пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Туркменістанам і пажадаў лідару гэтай краіны моцнага здароўя, новых перамог і здзяйсненняў, народу Туркменістана - дабрабыту і згоды.