Віншаванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і ўсіх грамадзян гэтай краіны са 100-годдзем з дня абвяшчэння Турэцкай Рэспублікі.

    "Упэўнены, што турэцкі народ з гонарам адзначае векавы юбілей краіны, якая за гэты час дасягнула вялікіх поспехаў у палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах, набыла трывалы аўтарытэт на міжнароднай арэне ў якасці актыўнага ўдзельніка вырашэння рэгіянальных і глабальных праблем", - гаворыцца ў віншаванні.

    Як і сто гадоў таму, Турцыя дэманструе свету прыхільнасць да традыцый і нязменных каштоўнасцей, цвёрда адстойвае нацыянальныя інтарэсы, канстатаваў беларускі лідар.

    "Мінск бачыць у Анкары надзейнага і перспектыўнага партнёра. Мы імкнёмся да яшчэ больш дынамічнага і плённага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэджэпу Таіпу Эрдагану моцнага здароўя і поспехаў у высакародных справах, а жыхарам дружалюбнай Турцыі - міру, адзінства і дабрабыту.