Віншаванне Прэзідэнту Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Суан Фуку

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Суан Фука з нацыянальным святам.

    "В'етнамскі народ добра ведае цану незалежнасці і права самастойна праводзіць унутраную і знешнюю палітыку. Сучасныя дасягненні Ханоя ўспрымаюцца з вялікай павагай далёка за межамі вашай краіны", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць таго, што ў сённяшнім зменлівым свеце беларуска-в'етнамскія адносіны прадаўжаюць паступальна развівацца і захоўваюць цвёрды дружалюбны характар.

    Прэзідэнт Беларусі выказаў надзею на яшчэ больш актыўнае пашырэнне эканамічнага ўзаемадзеяння, асабліва ў такіх традыцыйных для нашых краін галінах, як машынабудаванне, сельская гаспадарка, фармацэўтыка, адукацыя, навука і турызм.