Віншаванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі.

    "Расійская Федэрацыя - упэўненая ў сваёй сіле перадавая дзяржава, адна з вядучых дзяржаў з магутным эканамічным і абаронным патэнцыялам, гарант справядлівага светаўладкавання ва ўмовах глабальнай трансфармацыі", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Беларусы заўсёды ішлі з расіянамі поплеч на шматвяковым гераічным шляху. Памяць аб сумесным пераадоленні выпрабаванняў, агульных дасягненнях і перамогах перадаецца з пакалення ў пакаленне. Менавіта правераная гадамі беларуска-расійская дружба дае невычэрпную энергію для далейшага гарманічнага развіцця нашых братэрскіх краін і народаў", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну моцнага здароўя і выдатных поспехаў у імя Айчыны, а грамадзянам Расіі - шчасця і дабрабыту.

    Віншавальныя пасланні ад Прэзідэнта Беларусі таксама накіраваны Старшыні Урада Расіі, Старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаілу Мішусціну, Старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка і Старшыні Дзяржаўнай Думы, Старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаславу Валодзіну.