Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Кенія Ухуру Кеніяту
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Кенія Ухуру Кеніяту з Днём Незалежнасці.
"Рэспубліка Кенія дэманструе відавочныя поспехі ў сваім развіцці і карыстаецца заслужанай увагай міжнароднай супольнасці, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Традыцыйна дружалюбныя і ўзаемапаважлівыя адносіны ствараюць добры фундамент для поўнага раскрыцця існуючага патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі".
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што ўмацаванню сувязей будзе садзейнічаць больш цеснае супрацоўніцтва ў гандлі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі, а таксама сумесная рэалізацыя праектаў у іншых сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.
Прэзідэнт пажадаў лідару краіны моцнага здароўя і ажыццяўлення ўсіх планаў, а жыхарам Кеніі - міру і згоды.