Віншаванне Прэзідэнту Інданезіі Прабова Субіянта

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Інданезіі Прабова Субіянта з 75-годдзем.

    "Багаты прафесійны і жыццёвы вопыт, мудрасць выдатнага дзяржаўнага дзеяча дазваляюць Вам упэўнена весці народ Інданезіі па шляху міру, працвітання і прагрэсу, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы Вашым асабістым намаганням Рэспубліка Інданезія цвёрда замацавала за сабой статус аднаго з прызнаных лідараў Глабальнага Поўдня і Паўднёва-Усходняй Азіі".

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з асаблівай цеплынёй успамінае сустрэчу з Прабова Субіянта ў сонечнай Джакарце ў час афіцыйнага візіту ў ліпені гэтага года. "Спадзяюся на прадаўжэнне плённага дыялогу, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Перакананы, разам мы здолеем вывесці супрацоўніцтва нашых краін на ўзровень стратэгічнага партнёрства, што поўнасцю адпавядае інтарэсам беларусаў і інданезійцаў".

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Інданезіі добрага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і далейшых здзяйсненняў на карысць дружалюбнага інданезійскага народа.