Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Філіпіны Радрыгу Дутэртэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Філіпіны Радрыгу Дутэртэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Ваша цвёрдая пазіцыя па абароне суверэнітэту і цэласнасці Філіпін як ад знешніх, так і ад унутраных пагроз заўсёды выклікала адабрэнне і павагу ў Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у развіцці плённага супрацоўніцтва з Філіпінамі. "Упэўнены, што актывізацыя дыялогу паміж гарадамі Мінск і Маніла, у тым ліку па пытаннях эканамічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння, пашырэння дагаворна-прававой базы, поўнасцю адпавядае нашым агульным інтарэсам", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Радрыгу Дутэртэ моцнага здароўя і ажыццяўлення планаў, а філіпінцам - міру і дабрабыту.