Віншаванне Прэзідэнту Панамы Лаўрэнціну Карцісу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Панамы Лаўрэнціна Карціса з Днём Незалежнасці.

    "Нягледзячы на геаграфічную адлегласць, Беларусь і Панама маюць значны патэнцыял для актывізацыі ўзаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў якасці бясспрэчнага прыярытэту ў Беларусі разглядаюць гандаль і інвестыцыі, прамысловую кааперацыю, падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кадраў.

    "Карыстаюся выпадкам, каб падкрэсліць імкненне Беларусі да далейшага развіцця дружалюбных міждзяржаўных адносін з Панамай, заснаваных на адкрытасці і ўзаемнай павазе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.