Віншаванне Прэзідэнту Пакістана Асіфу Алі Зардары і Прэм'ер-міністру Міяну Мухамаду Шахбазу Шарыфу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіфа Алі Зардары, Прэм'ер-міністра гэтай краіны Міяна Мухамада Шахбаза Шарыфа і пакістанскі народ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Нашы краіны на працягу доўгіх гадоў развіваюць узаемадзеянне на аснове партнёрства і даверу. У бягучым годзе мы адзначылі 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, правялі шэраг двухбаковых мерапрыемстваў, што, упэўнены, пасадзейнічае працвітанню Беларусі і Пакістана", - гаворыцца ў віншаванні Асіфу Алі Зардары.

    Прэзідэнт Беларусі ў віншаванні Міяну Мухамаду Шахбазу Шарыфу падзякаваў за падтрымку ўступлення Беларусі ў ШАС і пацвердзіў гатоўнасць да далейшай плённай працы на міжнародных пляцоўках.

    "Упэўнены, што арганізацыя сумесных мерапрыемстваў, вызначаных у час нашай размовы ў Астане, дазволіць нам пачаць новы этап развіцця двухбаковых адносін", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на сустрэчы з лідарамі Пакістана ў час свайго візіту ў Ісламабад і абмеркаванне крокаў па далейшым пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў кіраўнікам гэтай краіны моцнага здароўя і поспехаў, Пакістану - дабра, міру і прагрэсу.