Віншаванне Прэзідэнту Мальдыўскай Рэспублікі Махамеду Муізу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Мальдыўскай Рэспублікі Махамеда Муізу з Днём Незалежнасці. 

    "Пацвярджаю гатоўнасць да плённай работы разам з Вамі для актывізацыі супрацоўніцтва паміж нашымі дружалюбнымі краінамі па ўсіх напрамках узаемнага інтарэсу", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Махамеду Муізу шматлікіх поспехаў, а жыхарам Мальдываў - мірнага неба і дынамічнага развіцця.