Віншаванне Прэзідэнту Кубы Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з нацыянальным святам - Днём вызвалення Рэспублікі Куба.

    "Ваша краіна, якая многія дзесяцігоддзі адчувае бесперапынны націск з боку калектыўнага Захаду на чале з ЗША, дзякуючы сваёй стойкай пазіцыі па праву набыла аўтарытэт і павагу большасці дзяржаў планеты", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж Мінскам і Гаванай склаліся асаблівыя, па-сапраўднаму дружалюбныя адносіны, заснаваныя на агульнасці каштоўнасных прынцыпаў - ад пабудовы сацыяльна арыентаванай эканомікі да ўсталявання справядлівага светапарадку.

    "Упэўнены: шматграннае беларуска-кубінскае супрацоўніцтва прадоўжыць дынамічна і паспяхова развівацца, што ўнясе важную лепту ва ўмацаванне дабрабыту нашых народаў", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Віншавальнае пасланне ад Прэзідэнта Беларусі накіравана таксама Раулю Кастра Русу. "Больш за сем дзесяцігоддзяў Куба з'яўляецца яркім прыкладам для ўсіх народаў свету, якія змагаюцца за сваё вызваленне і свабоду. Кубінцы бескампрамісна абараняюць заслужанае права на ажыццяўленне незалежнай унутранай і знешняй палітыкі, што выклікае павагу і падтрымку з боку прагрэсіўнай часткі сусветнай супольнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Беларускі лідар пацвердзіў нацэленасць на ўмацаванне дружалюбных адносін і прадаўжэнне доўгатэрміновага супрацоўніцтва з Кубай, а таксама выказаў гатоўнасць і ў далейшым аказваць Гаване любую магчымую падтрымку на міжнароднай арэне.