Віншаванне Прэзідэнту Кот-д'Івуара Аласану Драману Уатару

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кот-д'Івуара Аласана Драмана Уатару з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Кот-д'Івуар з'яўляецца перспектыўным партнёрам Беларусі ў Заходняй Афрыцы, а двухбаковае ўзаемадзеянне паміж краінамі мае значны патэнцыял.

    "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам паглыбіць беларуска-івуарыйскае супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, будаўніцтве і іншых галінах", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аласану Драману Уатару моцнага здароўя і плённай дзейнасці, а народу Кот-д'Івуара - міру і далейшага прагрэсу.