Віншаванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з 70-гадовым юбілеем.

    "Поспехі Казахстана ва ўмацаванні дзяржаўнасці, мадэрнізацыі эканомікі і павышэнні аўтарытэту на міжнароднай арэне сталі магчымымі дзякуючы Вашай актыўнай дзейнасці, якая вызначаецца высокім прафесіяналізмам і самаадданым служэннем свайму народу", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што выбраны Прэзідэнтам Казахстана стратэгічны курс на маштабныя эканамічныя пераўтварэнні, рэфармаванне сістэмы сацыяльнай абароны паслужыць далейшаму росту рэальных даходаў кожнага грамадзяніна і працвітанню ўсёй краіны.

    "Высока цаню нашы дружалюбныя адносіны і выказваю цвёрдую ўпэўненасць у прадаўжэнні плённых кантактаў паміж Мінскам і Астаной, заснаваных на прынцыпах узаемавыгаднага партнёрства і даверу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў Касым-Жамарту Такаеву добрага здароўя, шчасця і паспяховай стваральнай працы, накіраванай на дасягненне пастаўленых мэт.