Віншаванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Інданезіі Джока Відода з Днём Незалежнасці. 

    "Сучасная роля Інданезіі ў рэгіёне - вынік паслядоўнай работы інданезійскага народа і кіраўніцтва на шляху будаўніцтва моцнай суверэннай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў атмасферу даверу і ўзаемаразумення, якая склалася паміж Мінскам і Джакартай і стала асновай трывалых двухбаковых адносін, плённага ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках.

    "Перакананы, што, нягледзячы на часовыя складанасці, выкліканыя пандэміяй каранавіруса, мы зможам знайсці новыя магчымасці для дынамічнага развіцця супрацоўніцтва ў гандлёвай, прамысловай, ваенна-тэхнічнай, навуковай, адукацыйнай і іншых галінах на карысць нашых народаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.