Віншаванне Прэзідэнту Дзяржавы Палесціна Махмуду Абасу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Палесціна Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам.

    "Беларусь будзе і ў далейшым падтрымліваць намаганні Палесціны па мірным развіцці. Упэўнены, што ў будучым мы зможам рэалізаваць у поўнай меры патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай, палітычнай і іншых сферах на карысць беларускага і палесцінскага народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Махмуду Абасу моцнага здароўя, плённай дзейнасці і ажыццяўлення ўсіх планаў, а жыхарам Палесціны - шчасця і дабрабыту.