Віншаванне Прэзідэнту Ганы Нану Акуфа-Ада

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ганы Нану Акуфа-Ада і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь надае важнае значэнне развіццю раўнапраўных, паважлівых, дружалюбных адносін з Афрыкай і разглядае Гану як перспектыўнага партнёра.

    "Наша краіна мае вялікі прамысловы і навукова-тэхнічны патэнцыял, які мы можам прапанаваць для рэалізацыі сумесных праектаў у прамысловасці, механізацыі сельскай гаспадаркі, забеспячэнні харчовай бяспекі, адукацыі, медыцыне, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што нам неабходна развіваць дагаворна-прававую базу, рабіць практычныя крокі ў актывізацыі супрацоўніцтва на карысць абодвух народаў".

    Прэзідэнт пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку да абмеркавання перспектыў узаемадзеяння ў любым зручным фармаце.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нану Акуфа-Ада і ўсім жыхарам Ганы моцнага здароўя, міру і працвітання.