Віншаванне Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху аль-Сісі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за кароткі перыяд Беларусь і Егіпет прайшлі значны шлях, дасягнуўшы істотнага прагрэсу ў развіцці двухбаковых кантактаў і пашырэнні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне. "Гэта пацвярджае асаблівы характар беларуска-егіпецкага дыялога, які стаў прыкладам сапраўднай партнёрскай кааперацыі, арыентаванай на будучыню", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт згадаў аб плённых перагаворах двух лідараў у Мінску і Каіры, якія надалі важны імпульс паглыбленню дружалюбных сувязей, садзейнічалі выяўленню новых перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва ў розных галінах.
"Упэўнены ў далейшай паспяховай сумеснай рабоце па ўмацаванні міждзяржаўных адносін на карысць народаў дзвюх краін", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдэль Фатаху аль-Сісі здароўя і ажыццяўлення ўсіх планаў, а жыхарам Егіпта - стабільнасці і дабрабыту.