Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з днём нараджэння.

    "Дзякуючы безумоўнаму таленту кіраўніка Вам як нацыянальнаму лідару ўдалося ўвасобіць у жыццё эфектыўную мадэль эканамічнага развіцця Азербайджана, умацаваць аўтарытэт дзяржавы на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана з паспяховым старшынствам у Руху недалучэння і адзначыў, што стратэгічнае партнёрства Мінска і Баку, заснаванае на павазе і ўзаемаразуменні, дае магчымасць дасягаць значных вынікаў як у гандлёва-эканамічнай сферы, так і ў іншых напрамках супрацоўніцтва.

    "Высока цаню нашу дружбу, даверны характар адносін, што склаўся паміж дзвюма краінамі, і з аптымізмам чакаю новых сустрэч і цікавых сумесных праектаў у розных галінах", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільхаму Аліеву далейшай плённай дзейнасці на карысць Азербайджана, моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця яму і яго родным і блізкім.