Віншаванне Прэзідэнту Анголы Жаау Лаўрэнсу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Анголы Жаау Лаўрэнсу і грамадзян гэтай краіны з 50-годдзем незалежнасці.

    "За паўстагоддзя свайго існавання ваша краіна прайшла цяжкі шлях станаўлення і развіцця. Сёння Ангола - суверэнная дзяржава, адзін з лідараў на Афрыканскім кантыненце з магутным эканамічным патэнцыялам і палітычным аўтарытэтам у свеце", - гаворыцца ў віншаванні.

    Беларусы ганарацца тым, што ў часы СССР у складзе адзінай савецкай дзяржавы дапамагалі слаўнаму ангольскаму народу ў яго самаадданай барацьбе за самастойнасць, адзначыў Прэзідэнт.

    "Мінск застаецца верным і надзейным партнёрам Луанды і гатовы да пашырэння ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурнай сферах перш за ўсё праз рэалізацыю сумесных праектаў у сельскай гаспадарцы, машынабудаванні, здабыўной прамысловасці, адукацыі і навуцы, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - У сувязі з гэтым лічу неабходным актывізаваць двухбаковыя кантакты на ўсіх узроўнях".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Жаау Лаўрэнсу і яго блізкім здароўя, а жыхарам Анголы - мірнага неба і поспехаў.