Віншаванне Прэм'ер-міністру Арменіі Ніколу Пашыняну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна з днём нараджэння.

    "Прыміце віншаванні з нагоды Вашага дня нараджэння з пажаданнямі моцнага здароўя і сіл у выкананні высокай місіі служэння свайму народу. Вы вопытны палітык і не раз у шматгадовай кар'еры пераконваліся, што самы дакладны компас у міжнародных адносінах - народная дыпламатыя. А яна заўсёды беспамылкова ўказвала нам курс на збліжэнне і супрацоўніцтва. Калі пойдзем гэтым шляхам, калі будзем прытрымлівацца шматвяковых традыцый слаўных продкаў, то разам зможам дасягнуць значна большага. Вялікі задзел ужо створаны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што існуючыя напрацоўкі ў гандлі, прамысловасці і гуманітарнай сферы пры садзейнічанні на вышэйшым узроўні адкрыюць для Мінска і Ерэвана дадатковыя гарызонты магчымасцей.

    "Разлічваю на прадаўжэнне канструктыўнага дыялогу па шырокім спектры пытанняў як у двухбаковым фармаце, так і на міжнародных і інтэграцыйных пляцоўках. Міру і дабрабыту Вашым родным і блізкім, усяму дружалюбнаму армянскаму народу", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.