Віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну
Яго Правасхадзіцельству Спадару Сі Цзіньпіну, Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі
Ваша Правасхадзіцельства, прыміце ад імя дружалюбнага беларускага народа і ад мяне асабіста самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з нагоды Дня абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Ваша краіна прымае рашучыя крокі для рэалізацыі "мэты другога стагоддзя", становячыся ўсё больш сучаснай, працвітаючай і моцнай дзяржавай.
Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва з кожным днём узбагачаецца новымі элементамі і паслядоўна ўмацоваўваецца. У верасні 2022 года ў горадзе Самаркандзе мы павысілі ўзровень адносін да жалезнага братэрства, узорнага ўсебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва і ўсепагоднага партнёрства. Беларусь пачала рух па шляху да паўнапраўнага членства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Мінск застаецца актыўным удзельнікам ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" і яе спалучэння з Еўразійскім эканамічным саюзам, разам з Пекінам садзейнічае фарміраванню новага справядлівага светапарадку, дзе паважаюць голас кожнай без выключэння дзяржавы.
Упэўнены, што на сучасным этапе развіцця міжнародных адносін Беларусь і Кітай узмоцняць сумесную каардынацыю дзеянняў у сферах знешняй палітыкі і эканомікі, будуць ажыццяўляць новыя ініцыятывы для паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва.
Прыміце, Ваша Правасхадзіцельства, пажаданні добрага здароўя, поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, накіраванай на дабрабыт, мір і працвітанне брацкага кітайскага народа.
Аляксандр Лукашэнка